Графік працы Уздзенскага лясгаса

Графік асабістага прыёму кіраўніцтвам
Уздзенскага лясгаса

Вышэйстаячая арганізацыя

Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне

220002, Рэспубліка Беларусь, г. Минск, ул. Червякова, 8А
Факс: (017) 283-23-17, E-mail: minskplho@mail.ru
Час працы: з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00, субота, нядзеля – выхадны.

Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай ці электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме. 

 

Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур'ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

 

Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.

 

Пісьмовыя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзянін), павінны змяшчаць:

назву арганізацыі або пасаду асобы, якім накіраваны зварот;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;

адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

выкладанне сутнасці звароту;

асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

 

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

назву арганізацыі або пасаду асобы, якім накіраваны зварот;

поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;

выкладанне сутнасці звароту;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ваўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ваўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераныя пячаткай юрыдычнай асобы.

 

Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

 

Да пісьмовых зваротаў, падаваным прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

 

У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (прынаяўнасці) пацвярджаючых гэту інфармацыю.

 

Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

выкладзены не на беларускай або рускай мове;

не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ваўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

не ўтрымліваюць асабістага подпісу грамадзяніна (грамадзян) альбо асабістага подпісу кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ваўстаноўленым парадку падпісваць звароты, заверанай пячаткай юрыдычнай асобы;

утрымліваюцьтэкст, які не паддаецца чытанню;

урымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, і да іх не прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;

звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

зварот ўтрымлівае пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці вырабляемых (рэалізуемых) імі тавараў, выконваемых работ, аказваемых паслуг;

прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

заяўнікампададзеныпаўторны зварот, у тым ліку занесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

 

Вусныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

не прад'яўлены дакументы, якія падцвярдаюць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;

звароты ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём;

заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго або перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена;

заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

 

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы.

 

Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі.

 

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходна здзяйсненне вызначаных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць 30 дзен, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

 

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю - Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне.

 

Нарматыўна-прававыя акты, якія рэгламентуюцьпарадак работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб:

Парадак разгляду зваротаў

Дні і гадзіны прыёму

Хто вядзе прыём

Месца прыёму

Другая

серада месяца
8.00-12.00

Дырэктар
Дейчык

Васіль Сяргеевіч

Кабінет 202,
2 паверх
службовы 68-5-53

Першая

серада месяца
8.00-12.00

Галоўны ляснічы
Салавей

Аляксандр Рыгоравіч

Кабінет 203,
2 паверх
службовы 68-3-83

Трэцяя

 серада месяца
8.00-12.00

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай работе

Кананенка

Наталля Васільеўна

Кабінет 302,
3 паверх
службовы 68-7-07

Чацвёртая
серада месяца
8.00 - 12.00

Галоўны інжынер
Фалейчик
Аляксандр Валер'евіч

Кабінет 302,
3 паверх
службовы 68-7-07

Час працы: 8.00 - 17.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Тэлефон для даведак: 801718-68-5-78

 

Прыём вядзецца ў адміністрацыйным будынку лясгаса па адрасе: г. Узда, завулак Карла Маркса, 9.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляе сакратар прыёмнай кіраўніка або па тэлефоне 8 01718 68-5-78.
У выпадку часовай адсутнасцi службовай асобы прыём праводзіць службовая асоба, якая замяняе яе.
Калі на дзень правядзення асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень правядзення прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Лакальныянарматыўна-прававыя акты, якія рэгламентуюцьпарадак работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб:

Інструкцыя аб арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і парадку вядзення па іх справаводства ў Мінскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні (зацверджана загадам Мінскага ДВЛГА ад 2016/01/22 № 8).

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 г.
(Са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 1996/11/24, 2004/10/17 (Рашэнне ад 17.11.2004 №1);

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2018 г. № 269
"Аб укараненні адзінага класіфікатара зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў".

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2018 г. № 269
"Аб укараненні адзінага класіфікатара зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў".

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2018 г. № 269
"Аб укараненні адзінага класіфікатара зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў".

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2018 г. № 269
"Аб укараненні адзінага класіфікатара зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў".

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2018 г. № 269
"Аб укараненні адзінага класіфікатара зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў".

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2018 г. № 269
"Аб укараненні адзінага класіфікатара зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў".