Час працы: 8.00-17.00
Перапынак на абед: 13.00 – 14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Тэлефон для даведак: 8 01718-65-6-78

Графік працы ДЛГУ "Уздзенскі лясгас"

Графік асабістага прыёму кіраўніцтвам
ДЛГУ "Уздзенскі лясгас"

Папярэдні запіс грамадзян на прыём ажыццяўляецца ў прыёмнай рабочыя дні з 8 да 17  па тэл. 8 (01718) 65-6-78.

Вышэйстаячая арганізацыя

Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне

220002, Рэспубліка Беларусь, г. Минск, ул. Червякова, 8А
Факс: (017) 283-23-17, E-mail: minskplho@mail.ru
Час працы: з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00, субота, нядзеля – выхадны.

gallery/obrashcheniya-grazhdan_1

Электронныя звароты

Электронны зварот у ДЛГУ "Уздзенскі лясгас" накіроўваецца на адрас электроннай пошты uzdaleshoz@mail.ru. 

Форма для падачы электронных зваротаў размешчана ніжэй, так жа знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

– заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
– у электронным звароце паказаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
– выкладзены не на беларускай або рускай мове;
– не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна; не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
– ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
– ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
– падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна - працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з іншым заканадаўствам.


Разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300-3 "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (у рэд. Закона ад 15.07.2015 № 306-3).

Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.

Пісьмовыя звароты звароты дасылаюцца па пошце, падаюцца ў ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.

Нарматыўна-прававыя акты, якія рэгламентуюць парадак працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб:

- Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 г. (з зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24.11.1996, 17.10.2004 (рашэнне ад 17.11.2004 №1);

- Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. №2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата" ў рэд Указа ад 23.03.2015 №135;

- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" у рэд. Закона ад 15.07.2015 № 306-3;

- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па працы з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" у рэдакцыі Указа ад 13.11.2014 №524.

Разгляд зваротаў