Часы працы: 8.00 – 17.00, перапынак на абед: 13.00 – 14.00,

выхадныя дні: субота, нядзеля.
 

Выпіска і водпуск лесапрадукцыі ў лясніцтвах: панядзелак-пятніца 8.00-17.00, перапынак на абед: 13.00-14.00, водпуск лесапрадукцыі: пятніца, 8.00-13.00.
 

Выпіска і водпуск пiлапрадукцii ВЛАУ "Закрэўшчына": панядзелак-пятніца 8.00-17.00, перапынак на абед: 13.00-14.00.

ДЛГУ «Уздзенскі лясгас» Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Мінскай вобласці на тэрыторыі Уздзенскага і Дзяржынскага адміністрацыйных раёнаў. Асноўныя мэты згодна Статута – рацыянальнае і невычарпальнае выкарыстанне, ахову, абарону ляснога фонду і ўзнаўлення лясоў, рацыянальнае выкарыстанне лясных зямель, аптымізацыя структуры лясоў, павышэнне іх прадукцыйнасці, устойлівасці і якасці, захаванне і аднаўленне біяразнастайнасці.

gallery/foto-lesxoza

У адпаведнасці з існуючым лесараслiнным райнаваннем тэрыторыі Беларусі, лясы ДЛГУ "Уздзенскі лясгас" знаходзяцца ў Цэнтральнай падзоне ялова-грабавых дуброў, размяшчаюцца ў двух лесараслінных раёнах: Неманска-Прадпалесскiм і Бярэзінска-Прадпалесскiм. Кліматычныя ўмовы раёна размяшчэння лясгаса блізкія да сярэдніх паказчыках рэспублікі і ў цэлым спрыяльныя для паспяховага росту асноўных лесаўтваральных парод.

Лясы на тэрыторыі раёна размешчаны ў асноўным кампактна і складаюцца з буйных лясных масіваў. Агульная плошча лясгаса складае 47 тыс. га, у тым ліку плошча пакрытых лесам зямель – 43,2 тыс. гектараў. Лясістасць тэрыторыі раёна – 39%. Лясы першай групы займаюць 73%, другі - 27%.

Асноўнымі лесаутваральнымi пародамі з'яўляюцца: хвоя – 53,9%, бяроза – 19,2%, елка – 15,2%, вольха чорная – 7,7%. Сярэдні клас банiтэту насаджэнняў лясгаса складае 1,3, высокапрадуктыўныя лясы (1б–II бaнiтэты) займаюць 93,8% пакрытых лесам зямель.

Раён размяшчэння лясгаса характарызуецца дастаткова развітой сеткай шляхоў транспарту агульнага карыстання. Агульная працягласць дарог з цвёрдым пакрыццём у межах ляснога фонду лясгаса складае 106 км.

У склад лясгаса ўваходзіць 6 лясніцтваў: Уздзенскае, Валяр'янаўскае, Нёманскае, Лашанскае, Слабацкое, Цялякаўскае, вытворчы лесаапрацоўчы ўчастак "Закрэўшчына", лесапункт, а таксама лесапаляўнiчая гаспадарка і лясны гадавальнік.

 

Лясгас ажыццяўляе лесагаспадарчую дзейнасць, займаецца нарыхтоўкай драўніны, яе перапрацоўкай, рэалізацыяй на ўнутраны рынак і на экспарт.

Лесагаспадарчая дзейнасць ажыццяўляецца ў наступных напрамках:

- лесакарыстанне;
- лесааднаўлення і лесаразвядзення;
- ахова лясоў ад пажараў, незаконных вырубак і іншых лесапарушэнняў;
- абарона лясоў ад хвароб і шкоднікаў;
- вядзенне паляўнічай гаспадаркі.